Стала вядомая дата выбараў дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці


ЦВК Беларусі прызначыў дату выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці. Яны пройдуць з 1 да 10 красавіка 2024 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: zhodinonews.by

Колькасць дэлегатаў, якія будуць абраныя ад мясцовых саветаў дэпутатаў, – 290 асобаў, ад грамадзянскай супольнасці – 400 асобаў.

Як патлумачыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, выбары пройдуць не за адзін дзень, бо сваіх дэлегатаў будуць абіраць сем суб’ектаў ад мясцовых саветаў і пяць ад грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым грамадскія аб’яднанні будуць вызначаць сваіх дэлегатаў на адпаведных з’ездах, якія пройдуць у розныя даты.

Акрамя таго, 4 красавіка пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі – ад гэтага таксама залежыць вылучэнне дэлегатаў УНС.

На пасяджэнні ЦВК было прынятае рашэнне, што 350 месцаў у УНС атрымаюць мясцовыя саветы, а Менскі гарсавет увойдзе поўным складам, бо ў сталіцы, у адрозненне ад рэгіёнаў, няма саветаў больш нізкага ўзроўню.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў