У Беларусі выраслі дапамога на дзяцей і пражыткавы мінімум


У Беларусі з 1 лютага павялічыліся бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) і дапамога на дзяцей. Наступнае падвышэнне БПМ чакаецца 1 траўня, выплатаў на дзяцей – 1 жніўня.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Depositphotos

Бюджэт пражыткавага мінімуму ўпершыню разлічвалі паводле новай формулы. З 1 снежня 2023 года ўрад перагледзеў набор прадуктаў харчавання, якія ў яго ўваходзяць. Тады ж Міністэрства працы і сацыяльнай абароны анансавала, што за кошт гэтых зменаў памер БПМ павінен вырасці на 8 %. Такім чынам, з 1 лютага бюджэт пражыткавага мінімуму для розных групаў насельніцтва складае:

  • для працаздольнага насельніцтва – 434,6 руб. (+29,33 руб.);
  • для пенсіянераў – 298,43 руб. (+25,17 руб.);
  • для дзяцей да 3 гадоў – 260,39 руб. (+23,05 руб.);
  • для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 349,09 руб. (+23,98 руб.);
  • для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 406,03 руб. (+12,69 руб.).

Выраслі таксама розныя віды дапамогі на дзяцей. Аднаразовая выплата пасля нараджэння цяпер складзе:

  • для першага дзіцяці – 4067,4 руб. (+389,5 руб.);
  • для другога і наступных дзяцей – 5694,36 руб. (+545,3 руб.).

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе выплачвацца ў памеры 406,74 руб.

Памер штомесячнай дапамогі семʼям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, складзе:

  • на дзіця з інваліднасцю – 284,72 руб.;
  • на іншых дзяцей у сямʼі – 203,37 руб.
Агляд
Выхад «Tinder», «бязвыбары» і першы суд над памерлым. Якія змены чакаюць беларусаў у лютым
2024.01.29 07:00

Штомесячная дапамога для догляду дзіцяці з інваліднасцю ва ўзросце да 18 гадоў складзе:

  • з I і II ступенямі страты здароўя і з III і IV ступенямі страты здароўя да дасягнення дзіцём 3 гадоў – 406,74 руб.;
  • з III і IV ступенямі страты здароўя пасля 3 гадоў – 488,09 руб.;
  • штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванае ВІЧ, – 284,72 руб.

З 1 лютага павялічваюцца дапамогі для догляду дзіцяці да 3 гадоў. Новы памер дапамогі будзе дзеяць да 31 ліпеня:

  • на першае дзіця – 724,85 руб.;
  • на другое і наступных дзяцей – 828,40 руб.;
  • на дзіця з інваліднасцю – 931,95 руб.

Пры выхаванні ў сям’і двух і больш дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да 3 гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да 3 гадоў (40 % сярэдняга заробку) і дзіця ці дзяцей ад 3 да 18 гадоў (50 % БПМ). Сумарны памер дзвюх дапамогаў складзе 1031,77 руб.

З улікам росту бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на 10,6 % павялічацца даплаты да пенсіяў і сацыяльныя пенсіі інвалідам і дзецям-інвалідам. Працоўныя пенсіі вырастуць у лютым у сярэднім на 10 %.

Hавiны
У Беларусі павялічылі памер сямейнага капіталу
2024.01.11 10:18

У 2024 годзе на выплату дапамогі ў мацярынстве і сямейных дапамогаў плануецца накіраваць 3,4 млрд руб., з іх 1,8 млрд – на выплату дапамогаў для догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.

Дапамога для догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераглядаецца двойчы на год – 1 лютага і 1 жніўня ў сувязі з павелічэннем сярэдняга заробку ў краіне.

Штоквартальна – 1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада – пераглядаюцца бюджэт пражыткавага мінімуму і віды дапамогаў, што залежаць ад яго памеру.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў