Фонд «BYSOL» анансаваў конкурс грантаў на сумы да 15 тысяч еўра


Фонд салідарнасці «BYSOL» адкрыў праграму грантавай падтрымкі ініцыятываў і праектаў актывістаў. Падтрымаць хочуць 11 праектаў на агульную суму 65 тысяч еўра.

Праграма грантавай падтрымкі BYSOL. Скрыншот: Bysol.org

Падтрымаць збіраюцца пяць праектаў на сумы ад 1 да 3 тысяч еўра, яшчэ пяць – на сумы 3–7 тысяч еўра, а адзін – на суму да 15 тысяч.

На гранты могуць прэтэндаваць медыяпраекты, арыентаваныя на сацыяльна-палітычныя праблемы Беларусі, праекты дапамогі пацярпелым ад рэпрэсіяў, палітвязням і іх сем’ям, праекты развіцця дэмакратычных прынцыпаў і вырашэння сацыяльна-палітычных праблемаў у Беларусі, адукацыйныя праекты.

На першы від грантаў могуць падавацца праекты, якім патрэбнае пакрыццё бягучых выдаткаў, дапускаецца магчымасць суфінансавання іншымі крыніцамі падтрымкі, але выключанае пакрыццё ганарараў выканаўцам. На другі від дапускаюць самастойныя праекты з магчымасцю пакрыцця ганарарам выканаўцам да 30 % ад заяўленага бюджэту. На самы вялікі грант можа прэтэндаваць ініцыятыва, якая ўжо мае досвед паспяховай рэалізацыі папярэдніх праектаў.

Заяўкі прымаюць да 1 сакавіка 2024 года, вынікі абяцаюць абвясціць 31 сакавіка. Для тых, хто не ведае, як падаць заяўку на фінансаванне, прапануюць трэнінгі 15 і 20 лютага.

Раней фонд «BYSOL» падтрымаў такім шляхам хактывістаў «Кіберпартызанаў», былых сілавікоў «BELPOL», інфармацыйны праект «Partyzanka», асветкіцкі Youtube-канал «Гусь». Агулам фонд аказаў фінансавую дапамогу 260 праектам на суму звыш 221 тысячы еўра.

Крыніцу фінансавання праектаў «BYSOL» не называе, ды на гэтыя гранты не збіралі грошы тым жа шляхам, якім збіраюць грошы на падтрымку асобных людзей і ініцыятываў.

Агляд
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
2024.01.24 18:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў