Скончылася следства ў дачыненні журналіста Алега Груздзіловіча


Следства па справе палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча скончана. Справа будзе перададзена ў суд на працягу двух тыдняў.

Пра гэта рэдакцыі «Радыё Свабода» паведаміла жонка журналіста Мар’яна, якая пабывала на спатканні з мужам.

Алег Груздзіловіч.
Фота: Alaksandra Dynko / Facebook

«Алег добра выглядаў, быў у чыстай вопратцы, на праблемы са здароўем і якасць ежы не скардзіўся. Было бачна, што ён вельмі рады быў спатканню. Ён расказваў, што атрымлівае шмат лістоў ад родных, сяброў, знаёмых, з Беларусі і іншых краін», − распавяла жанчына.

Затрымалі Алега Груздзіловіча 23 снежня, у дзень, калі Міністэрства ўнутраных справаў назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы «Свабоды». Журналіста абвінавачваюць паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Следчыя лічаць, што ён прымаў браў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Артыкулы
«Чулі праз акно ката…» Палітвязень Алег Груздзіловіч расказаў у лісце, як сустрэў Новы год за кратамі
2022.01.10 14:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў