Асудзіў выбухі ў Егіпце Папа Рымскі Францішак. Пантыфік заклікаў маліцца за ахвяраў ды параненых ад рук тэрарыстаў.
Зварот да вернікаў прагучаў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, дзе адбылося ўрачыстае богаслужэнне з нагоды Пальмавай нядзелі.
У гэты дзень вернікі традыцыйна асвячаюць галінкі пальмы, аліўкавага дрэва ці вярбы ў чаканні аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў – Уваскрасення Хрыстова.