Амерыканскія і брытанскія медыі, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, пішуць пра новыя адкрыцці ў справе Скрыпалёў. З моманту атручвання былога расейскага выведніка і яго дачкі мінула больш як 4 месяцы. І хоць Скотланд Ярд не дае афіцыйных каментароў, некаторыя акалічнасці справы публікуюць журналісты.
Газета «New Yotk Times» сцвярджае, што брытанскія следчыя падазраюць маскоўскіх шпіёнаў у замаху на жыццё свайго былога калегі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
У сваю чаргу агенцтва «Press Association», а таксама тэлеканал «CNN», спасылаючыся на свае ананімныя крыніцы, зазначае, што падазраваных у атручванні Скрыпалёў ідэнтыфікавалі.
Меркаваных злачынцаў нібыта ўдалося знайсці дзякуючы перагляду пяці тысячаў гадзінаў запісаў з камераў відэаназірання на брытанскіх лётнішчах, а таксама ў мястэчку Солсбэры, дзе і адбылося атручванне.
Глядзіце матэрыял Вітаўта Сіўчыка