Менскае «Дынама» мае горшую за «Барыс» з Астаны гісторыю выступаў у Кантынентальнай хакейнай лізе. Казахстанскі клуб, якому яшчэ не споўнілася і 18 гадоў, сем разоў запар выходзіў у плэй-оф КХЛ, не трапіўшы туды толькі пазалетась. І ў гісторыі супрацьстаянняў з нашымі «зубрамі» астанінцы мелі станоўчы баланс, які сёння толькі павялічылі.
Дортмундская «Барусія» вярнула сабе лідарства ў Бундэслізе чэмпіянату Нямеччыны па футболе, з буйным лікам перагуляўшы «Гамбург» на ягоным полі 3:0. Гэтая перамога стала 7590-аю для дортмундцаў у Лізе, і гэта новы рэкорд.
Француза Давіда Ляпартана 21 верасня абралі новым прэзідэнтам Міжнароднага звязу раварыстаў, ён перамог дзейнага на той час брытанца Браяна Куксана.
Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by