Творца

Рэжысёр: Растоцкая Кася Год: 2019

Іван Супрунчык усё жыццё пражыў у вёсцы Цераблічы на Палессі. Яму пад 80 гадоў, ён народны мастак і скульптар. Свае драўляныя скульптуры высякае выключна сякераю: кажа, гэта дазваляе не ўдарыцца ў дэталі.

Галоўнаю мэтаю жыцця мастак лічыць захаванне легендаў і міфаў сваёй вёскі, таму ён увесь час працуе над скульптурамі і малюнкамі. Іх героі – жыхары Цераблічаў, старажытныя багі, хрысціянскія святыя. Не зважаючы на тое, што сякера – даволі грубы інструмент, мастаку ўдаецца ўхапіць падабенства. Калі глядзіш на вясковых людзей – узнікае адчуванне, што гэта выйшлі пагуляць ягоныя героі. Працаваў бібліятэкарам, і толькі пасля выхаду на пенсію ягоны талент мастака раскрыўся напоўніцу. Працы робіць у двары, а затым пасяляе іх у Музей драўлянай скульптуры, які сам жа і стварыў.

Рэж. Кася Растоцкая, 2019 г. , Беларусь