Юрыст, інфарматык і скрыпачка трэніруюцца рабіць аперацыю на кавалках сырога жывёльнага мяса. Навошта? Яны хочуць быць гаспітальерамі.
Гаспітальеры – гэта добраахвотнікі аддзелу ва Украіне, які ратуе параненых жаўнераў проста на полі бою. Але перш чым браць на сябе адказнасць за жыццё іншых і сваё ўласнае, іх чакае 7-дзённы курс падрыхтоўкі ў суправаджэнні тэлекамеры «Белсату».
У лагер добраахвотнікаў прыязджае новая група – людзі, часта далёкія ад медыцыны і войска. Але менавіта яны далучацца да адраджэння навукі тактычнага ратавання ва Украіне. А пачнуць з «аперацыяў» на сырым мясе.
Што прымусіла юрыста, інфарматыка ці скрыпачку кінуць працу, адсунуць сям’ю на другі план і пайсці рызыкаваць жыццём?
«Трымайся, братка!», рэж. Мара Тамковіч, 2016