Краіна над прорваю. Венесуэла

Рэжысёр: Загурскі Конрад Год: 2019

«Эй, дыктатура, ёсць хлеб? Няма? То і галасавання не будзе» – так напісана на графіці на плоце ў венесуэльскай сталіцы Каракас. Маладыя людзі пішуць пра тое, што набалела, чытаюць рэп і распавядаюць навіны пасажырам аўтобусаў. Яны – не Пуцін і не Трамп, яны людзі, што аб’ядналіся супраць прыгнёту, як спяваюць у сваёй песні актывісты LABO – грамадзянскай лабараторыі. Мільёны грамадзянаў у Венесуэле, хочуць каб іх пачулі, таму некалькі месяцаў запар выходзяць на вуліцы. Іх не здушыць, але і перамагчы яны не могуць. Сітуацыя патавая.

Фільм паказвае венесуэльскіх пратэстоўцаў, якія вырваліся са страху і тых людзей, якіх усё яшчэ голадам кантралюе рэжым Нікаляса Мадуры. Журналісты Сяргей Марчык і Конрад Загурскі, беларус і паляк, рызыкуючы стацца ахвярамі венесуэльскіх бандытаў, забраліся ў трушчобы Каракаса, каб зняць рэпартаж «Краіна над прорваю. Венесуэла».