Хлопчык з Пагосту

Рэжысёр: Растоцкая Кася Год: 2019



Лёс Іцхака Мэера бэн Цві Южука, або Мішы Южука такі, што хопіць не на адну кнігу ці прынамсі на сцэнар мастацкага фільму. Нарадзіўся ў мястэчку Пагост каля Пінску ў габрэйскай сям’і. Акрамя Мішы, у ёй было чацвёра дзяцей. У 1939 г. прыйшлі саветы, у 1941–ым з’явіліся немцы. Хутка немцы расстралялі бацьку Мішы, а старэйшага брата адправілі ў працоўны лагер. Неўзабаве прыйшлі і па Мішу ды ягонага брата – блізнюка, іх таксама адправілі ў лагер. Міша з братам доўга развітваліся з роднымі – з маці, бабуляю, малодшымі братам і сястрою. Як пасля высветлілася, назаўжды…