Гостэл

Рэжысёр: Маркавец Кацярына Год: 2020

У сувязі з пандэміяй COVID-19 межы суседніх краінаў закрытыя. У Беларусі каранцін афіцыйна не быў уведзены. У адным з менскіх гостэлаў затрымаліся іншаземцы.

У асноўным, гэта людзі, што прыехалі яшчэ да каранціну і цяпер не могуць вярнуцца дадому. Нягледзячы на тое, што кожны герой рэпартажу клапоціцца пра свае праблемы, атмасфера ў гостэле вельмі цёплая. Беларусы і замежнікі падтрымліваюць адно аднога, святкуюць Дні народзінаў і працягваюць жыць напоўніцу. Гостэл – як своеасаблівая мадэль свету, каўчэг.

Рэпартаж, рэж. Максім Швед, Кацярына Маркавец, 2020 г., Беларусь