Першая частка: «Рэвалюцыя он-лайн», рэпартажЗа тры месяцы украінскай рэвалюцыі, ад дубінак і куляў праваахоўнікаў пацярпела больш за 150 журналістаў. Двое журналістаў загінулі на вуліцах Кіева. Усе яны дапамагалі праўдзе пра падзеі прабіцца праз прапаганду, хамства ўлады і страх. Здымачная група «Белсату» вярнулася на Майдан праз месяц пасля першай камандзіроўкі, каб зняць працяг рэпартажу
«Рэвалюцыя он-лайн» (пазней з’явіўся трэці рэпартаж
“Рэвалюцыя. Крымская пастка”). Падчас здымкаў у г. Чаркасы белсатаўцаў разам з пратэстоўцамі атакаваў «Беркут»: у журналіста Юрася Высоцкага – струс мозга, у аператара Сяргея Марчыка – 11 швоў на галаве. Усю здымачную тэхніку нелегальна сканфіскавалі, частку знішчылі. Журналістаў пратрымалі ноч у шпіталі і ў пастарунку. Толькі дзякуючы салідарнасці калегаў, журналістаў удалося вызваліць. Негледзячы на гэта ўдалося зняць рэпартаж.
Юрась Высоцкі, журналіст
belsat.eu ізноў сустракаецца з героямі першай часткі рэпартажу. Сярод іх тэлеаператар
Алесь Баразенка, які на Майдане з першых дзён здымае для «Белсату» і параненая на вул. Грушэўскага
Галіна Садомцава з тэлевізіі
«Спільнобачення». Новымі героямі сталі збітая невядомымі
Таццяна Чарнавол з выдання «Українська правда»,
Раман Скрыпін, кіраўнік тэлебачання
«Hromadske» і польскія журналісты
Павэл Бабаловіч з радыёстанцыі
«Wnet» ды
Барташ Масьлянкевіч з
«TV Respublika». 2014, Польшча