Берлінскі пратэст

Рэжысёр: Акім Радыёнаў Год: 2021

Рэпартаж «Берлінскі пратэст» з цыклу «Без рэтушы» распавядае пра Ліну Габт, якая ўвосень 2020 года самааддана далучылася да падтрымання беларускага пратэсту ў Берліне і стала адным з сімвалаў мясцовага руху.

Каля афіцыйнага консульства Беларусі ў Берліне ёсць альтэрнатыўнае – у бел-чырвона-белых колерах. Сюды прыязджала Святлана Ціханоўская, тут актывісты апавядаюць усім неабыякавым пра рэпрэсіі супраць мірных грамадзянаў у Беларусі.

Дзякуючы акцыям пратэсту ў Берліне шмат беларусаў даведаліся адно пра аднаго. Ліна Габт пазнаёмілася з Веранікай Кругловай, вядомай беларускай спявачкай, якая жыве ў Берліне больш за 10 гадоў. Вераніка ладзіць культурніцкія акцыі, прысвечаныя беларускім традыцыям. Берлін – яскравы ўзор вольнага гораду, на вуліцах якога ўжо год як жывуць аб’екты, што падтрымліваюць свабоду і правы чалавека ў Беларусі.

Рэпартаж, рэж. Акім Радыёнаў, 2021