Скотланд-ярд выявіў месца, дзе атруцілі Скрыпаля і ягоную дачку


Нервова-паралітычным рэчывам былі апрацаваныя дзверы дому былога супрацоўніка ГРУ ў Солсбэры.

Самая высокая канцэнтрацыя атрутнага рэчыва знаходзіцца менавіта на парозе дому экс-палкоўніка, паведамляе Скотданд-ярд.

Будынак цалкам ачэплены, доступу да яго няма. Сляды гэтага рэчыва, але ў меншай канцэнтрацыі, выяўленыя і ў іншых месцах. Спецыялісты працуюць на могілках, дзе пахаваныя жонка і сын Сяргея Скрыпаля.

Раней СМІ паведамлялі, што атрута трапіла ў Вялікую Брытанію з Масквы ў багажы Юліі Скрыпаль.

***

Замах на Сяргея Скрыпаля адбыўся 4 сакавіка: былы афіцэр ГРУ і ягоная дачка былі знойдзеныя на лаўцы каля гандлёвага комплексу ў горадзе Солсберы. Паводле брытанскіх праваахоўнікаў, іх атруцілі нервова-паралітычным газам «Новичок», распрацаваным у Расеі. Лондан ускладае адказнасць за атручванне на Крэмль. Масква называе абвінавачанні бяздоказнымі і галаслоўнымі.

66-гадовы Сяргей Скрыпаль і ягоная 33-гадовая дачка Юлія, а таксама сяржант паліцыі Нік Бэйлі, які першым прыбыў на месца здарэння, застаюцца ў коме. Акрамя таго, па медычную дапамогу ў шпіталі звярнуўся яшчэ 21 чалавек – усе яны знаходзіліся 4 сакавіка побач з месцам атручвання Скрыпаля.

Вялікая Брытанія і Расея на парозе халоднай вайны .

ДР belsat.eu

Стужка навінаў