Святлана Ціханоўская: Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету»


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на Саміце спікераў парламентаў Еўразвязу, якія цяпер адбываецца на Мальёрцы.

Святлана Ціханоўская на Саміце спікераў парламентаў ЕЗ.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Паводле прэс-службы абранай прэзідэнткі, Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету».

«Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы. Іх нельга ўлагодзіць. Іх нельга перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы», – заявіла яна.

Ціханоўская заклікала парламентарыяў выступаць з заявамі і арганізоўваць слуханні па Беларусі.

«Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Менску».

Ціханоўская мяркуе, што парламенты краінаў Еўразвязу павінны падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў, «каб, калі надыдзе час, дзверы ЕЗ былі адчыненыя для нас».

Беларуская лідарка таксама распавяла, што на наступным тыдні плануецца падпісаць мемарандум аб супрацы з Еўрапарламентам. «Так, раней так не рабілі, – канстатавала Ціханоўская, – Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць».

Каментар
Эксперты пра запрашэнне Святланы Ціханоўскай на саміт «Вялікай сямёркі»
2024.04.19 18:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў