Сенат ЗША разгледзіць законапраект аб дапамозе Украіне 23 красавіка


Сенат ЗША плануе разгледзіць законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню ў аўторак, 23 красавіка.

Сцягі Украіны і ЗША
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцягі Украіны і ЗША на канферэнцыі па вучэннях «Rapid Trident 2014» у Явараве, Украіна. 19 верасня 2014 года.
Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr

Пра гэта паведаміў лідар дэмакратычнай большасці ў верхняй палаце Кангрэса Чак Шумэр.

«Сенат гатовы зрабіць наступны крок па дадатковаму законапраекту аб нацыянальнай бяспецы», – зазначыў ён.

Раней 20 красавіка законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Інда-Ціхаакіянскаму рэгіёну ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

«Сенат заключыў пагадненне аб завяршэнні працы першым галасаваннем у аўторак», – паведаміў Шумэр.

Затрымак з ухваленнем законапраекту ў Сенаце не прадбачыцца, бо верхнюю палату кантралюе Дэмакратычная партыя. Пасля гэтага дакумент мусіць падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн, які як раз і лабіяваў яго прыняцце.

У Пентагоне сцвярджаюць, што пасля прыняцця закону вайсковая дапамога можа быць перакінутая ва Украіну вельмі хутка. «Мы можам ажыццявіць перакідку на працягу некалькіх дзён», – цытуе словы прадстаўніка генерал-маёра Патрыка Райдэра The New York Times.

Hавiны
Зяленскі заявіў, што без дапамогі ЗША Украіне прыйдзецца адступаць «крок за крокам»
2024.03.30 08:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў