Выбары ў Каардынацыйную раду: Латушка стварыў кааліцыю з рухам «За Свабоду!»


Павел Латушка і кіраўнік руху «За Свабоду!» Юрый Губарэвіч у сумесным відэазвароце заявілі пра ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду, якія адбудуцца ў канцы траўня. Да гэтай кааліцыі далучыліся таксама «іншыя грамадскія аб’яднанні, блогеры, дыпламаты, юрысты, адвакаты, дзеячы культуры, прадпрымальнікі».

Павел Латушка падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе. Варшава, Польшча. 4 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

«Давайце разам прымем удзел у выбарах. Нам важна зразумець пасля 3,5 гадоў несупыннай барацьбы, што ніхто не вырашыць за нас беларусаў нашыя праблемы… Новая Каардынацыйная рада павінна мець задачу – адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, правы беларусаў і ўплываць на рашэнні, якія могуць датычыцца нас з вамі. Перакананы, што Каардынацыйная рада як дэмакратычна абраны інстытут таксама будзе запатрабавана і ў транзітны перыяд зменаў у Беларусі», – гаворыць Павел Латушка.

Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні – да 23:59 27 траўня.

Каментар
Як пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду і як удзельнічаць у іх беларусам, якія ў Беларусі
2024.03.26 17:59

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў