ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі


Краіны Еўразвязу маюць падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з абыходам існых абмежаванняў «супраць расейскіх саюзнікаў Уладзіміра Пуціна і гандлем таварамі для ваеннай машыны Крамля». 18 красавіка пра гэта паведаміла прэм’ер-міністарка Латвіі Эвіка Сілыня.

Сцяг Еўразвязу і іншых краінаў. 
Фота: ec.europa.eu

«Мы абмяркоўвалі, што выгады ад [расейскіх] замарожаных актываў мусяць быць выкарыстаныя ў інтарэсах Украіны. Мы таксама гатовыя да санкцыяў не толькі супраць Расеі, але і супраць Беларусі, бо Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй, каб не выконваць санкцыяў», – цытуе яе «The Guardian».

У 14-ы пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу будуць уключаныя абмежаванні на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі. Палажэнне аб увядзенні санкцыяў ужо ёсць у праекце высноваў саміту ЕЗ.

«Створаная кааліцыя з 12 краінаў (уключна з Польшчай, краінамі Балтыі, Францыяй, Нямеччынай), якая патрабуе гэтага», аднак «паўднёвыя краіны неахвотна ставяцца да прапановы з пункту гледжання харчовай бяспекі», адзначыла карэспандэнтка радыё RMF FM у Бруселі Катажына Шыманьска-Баргінан.

«Будуць уведзеныя новыя забарончыя тарыфы на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і РФ, ці дэ-факта санкцыі, – удакладніла Шыманьска-Баргінан. – На наступным тыдні, 24–25 красавіка, Еўрапейская камісія пачне кансультацыі з краінамі ЕЗ наконт наступнага, 14-га, пакету санкцыяў супраць Расеі. Літва хоча, напрыклад, залучыць у яго звадкаваны прыродны газ, які ўсё яшчэ імпартуецца многімі краінамі ЕЗ».

Аб’ектыў
У ЕЗ забаранілі сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і Расеі
2024.03.05 19:53

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў