Ціханоўскую запрасілі на міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі» і саміт спікераў парламентаў ЕЗ


Выбраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую запрасілі на два важныя саміты: міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі» і саміт спікераў парламентаў Еўразвязу, расказаў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Святлана Ціханоўская
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Святлана Ціханоўская перад сустрэчай з мэрам Афінаў, Грэцыя. 12 красавіка 2024 года.
Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай

Беларусь будзе ўпершыню прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі» або Групы сямі (G7) – нефармальнага клубу найбуйнейшых дэмакратыяў свету Злучаных Штатаў, Канады, Злучанага Каралеўства, Нямеччыны, Італіі, Францыі і Японіі. Святлану Ціханоўскую запрасілі на саміт у італьянскім Капры, расказаў ейны дарадца. Падобна, гаворка пра саміт міністраў замежных справаў G7, які мае прайсці 17–19 красавіка.

Таксама ўнікальнае другое запрашэнне: упершыню прадстаўніка Беларусі запрасілі на саміт спікераў парламентаў Еўразвязу на Маллёрцы. Як кажа Кучынскі, на гэтым саміце будуць толькі два спецыяльныя госці: кароль Іспаніі і выбраная прэзідэнтка Беларусі.

«На абедзвюх з гэтых вельмі высокіх, важных падзеяў Святлана Ціханоўская будзе казаць пра падтрыманне для беларускіх палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны і якая стратэгія мусіць быць прынятая заходнім светам дзеля таго, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі», – кажа Дзяніс Кучынскі.

На ягоную думку, візіты Ціханоўскай найбліжэйшымі днямі дапамогуць вярнуць «фокус на Беларусь».

Днём раней Ціханоўская сустракалася з прэм’ер-міністрам Канады Жустэнам Трудо. Канада два дні таму пашырыла санкцыі адносна Беларусі, залучыла ў спіс шэраг суддзяў і сілавікоў, у тым ліку меркаваных забойцаў палітвязня Вітольда Ашурка.

Hавiны
У Бруселі абмеркавалі дапамогу Еўразвязу дэмакратычным сілам Беларусі
2024.04.16 22:52

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў