Беларускі МТС узначаліў экс-начальнік КДБ Менску і Менскай вобласці


Высокапастаўлены працаўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара беларускага мабільнага аператара МТС, піша Reform.news. 

Уладзімір Козыр
Уладзімір Козыр, генеральны дырэктар беларускага мабільнага аператара МТС.
Фота: Mts.by

МТС паведаміў аб прызначэнні Уладзіміра Козыра генеральным дырэктарам СТАА «Мабільныя тэлесістэмы» 17 красавіка. Але ў прэс-рэлізе не згадалі пра ягонае ранейшае месца працы – напісалі толькі, што ён «займаў кіроўныя пасады ў праваахоўных органах».

На самой справе Козыр у 2020 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ Менску і Менскай вобласці, да таго ўзначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ.

Да таго МТС узначальваў Уладзіслаў Андрэйчанка – сын былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Прычынаў ягонага сыходу з пасады не называлі.

У лютым 2024 года ўлады перадумалі прадаваць дзяржаўную долю ў МТС. Яе спрабавалі прадаць з 2010 года, 51 % долі ацэньвалі амаль на 1 млрд долараў. Расея, якой належаць астатнія 49 %, была гатовая выкупіць беларускую долю за 400–500 млн.

Разбор
Як бяспечна тэлефанаваць праз інтэрнэт, каб не праслухалі сілавікі?
2023.10.03 14:41

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў