П'яны жыхар Барысаўскага раёну адрэзаў сабаку вушы і атрымаў «крыміналку»


У міліцыю звярнулася жанчына, на вачах у якой адбыўся зверскі здзек з жывёлы. Яе 29-гадовы зяць выпіў лішняга і пры дапамозе кухоннага нажа адрэзаў сабаку вушы.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.

Паводле інфармацыі УУС Менскага аблвыканкаму, жыхар Барысаўскага раёну ў нецвярозым стане адправіўся да цешчы, дзе і знаходзіўся сабака. Падазроны пасадзіў сабаку на калені, узяў нож і адрэзаў абодва вуха. Свой учынак ён растлумачыў тым, што хацеў аблегчыць боль жывёле, паколькі ў той пачалі гнаіцца вушы.

Следчыя распачалі крымінальную справу. За жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі або калецтва, прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або штраф, а таксама папраўчыя работы на тэрмін да 1 года або арышт.

УВАГА! Далей будзе ўразлівае фота. 

Фота: УУС Мінаблвыканкаму

Нагадаем, што ў 2023 годзе ў Беларусі было заведзена 35 крымінальных справаў за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі. Пра гэта сведчыць статыстыка МУС аб крымінагеннай сітуацыі ў нашай краіне, якую здабыла арганізацыя «BELPOL». Пры гэтым у судах у мінулым годзе разгледзелі толькі тры такія справы.

Агляд
«Ката забілі? Вы сур’ёзна?!» Як у Беларусі забіваюць жывёлінаў і як за гэта караюць
2024.01.28 11:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў