Эмігрантка з Эфіопіі прыйшла ў Польшчу з Беларусі і нарадзіла ля самай мяжы


Польскія памежнікі паведамілі пра надзвычайнае здарэнне з нерэгулярнымі мігрантамі, што мела месца ля мяжы з Беларуссю 16 красавіка.

Польскія памежнікі дапамагаюць мігрантцы, якая нарадзіла ля мяжы.
Фота: strazgraniczna.pl

Як паведамляецца, каля 10:30 паводле мясцовага часу польскія памежнікі ў зоне адказнасці памежнага паста ў Белавежы ўбачылі жанчыну, якой патрабавалася неадкладная медычная дапамога. Яна патлумачыла, што яна грамадзянка Эфіопіі і за некалькі гадзінаў да таго нарадзіла дачку.

Памежнікі выклікалі жанчыне ваенную хуткую дапамогу, якая неадкладна даставіла эфіопку і ейнае нованароджанае дзіця ў больніцу ў Гайнаўцы.

Станам на 15 красавіка польскія памежнікі дапамаглі 109 замежнікам, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу.

Hавiны
Польскія патрулі не пусцілі ў краіну больш як 220 агрэсіўных нелегалаў з Беларусі
2024.04.10 20:34

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце пракаментавала павелічэнне плыні мігрантаў, якія робяць агрэсіўныя спробы перасекчы беларуска-польскую мяжу. Паводле яе, гэта атака, якую арганізаваў беларускі рэжым.

«Была вялізная група, група з 450 чалавек, якія спрабавалі агрэсіўнымі метадамі пракрасціся на тэрыторыю Польшчы. Выглядае, што гэта не спантанны працэс. Такая вялікая група з краінаў Азіі і Афрыкі не магла сабрацца па адным. Гэта атака, арганізаваная беларускім рэжымам. Мы адсочваем гэтую сітуацыю. Падтрымліваем сталую сувязь з нашымі калегамі ў Польшчы», – сказала яна.

Са словаў міністаркі, апошнім часам на літоўска-беларускай мяжы назіраліся толькі адзінкавыя выпадкі незаконнага пераходу мяжы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў