Еўразвяз: Рэжым Лукашэнкі працягвае вайну супраць уласнага грамадства


Прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Пэтэр Стана пракаментаваў датычнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да расейскай вайны ва Украіне.

«У Беларусі рэжым не толькі спрыяе вайне Расеі супраць Украіны, але і працягвае вайну супраць уласнага грамадства. Журналістцы Кацярыне Андрэевай, адной з 1102 палітвязняў, як паведамляецца, пагражае новае неймавернае сакрэтнае абвінавачанне і, хутчэй за ўсё, закрыты суд», – адзначыў дыпламат.

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева была пакараная 2 гадамі пазбаўлення волі за стрым з жорсткага разгону акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Свой тэрмін палітзняволеная адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, і яна мела выйсці на волю 5 верасня 2022 года. Але сёлета 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскі СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у якім статусе яна цяпер і ў межах якой справы.

Цяпер сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Следства завершанае, справу перададуць у пракуратуру. Імаверна, ужо ў траўні адбудзецца судовы працэс.

Артыкулы
Кацярыне Андрэевай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі
2022.04.07 20:12

ПС belsat.eu

Стужка навінаў