Ціханоўская: Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў «камеру пакаранняў» Расеі


Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю аб магчымасці пакараць смерцю абвінавачаных у тэракце ў расейскім «Крокусе» ў Беларусі. Напярэдадні такую ідэю агучыла дэпутатка расейскай Дзярждумы Марыя Буціна. Паводле яе слоў, такое магчыма, бо ў тэракце загінулі і грамадзяне Беларусі.

Святлана Ціханоўская на мерапрыемстве GLOBSEC.
Фота: Офіс Ціханоўскай

«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў «камеру пакаранняў» для пуцінскай Расеі ці лабараторыю для рэпрэсій. Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай краінай, дзе прымяняецца смяротная кара. Яна павінна быць адменена – разам з рэжымам, які дэманструе поўнае грэбаванне чалавечымі жыццямі», – напісала Ціханоўская ў X.

У Расеі мараторый на пакаранне смерцю дзейнічае з 1997 года. У Беларусі смяротная кара прымяняецца за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах.

Тэракт у канцэртнай зале Crocus City Hall у Падмаскоўі адбыўся 22 сакавіка. Загінула больш за 140 чалавек, у тым ліку тры беларусы. Расейскія ўлады заявілі, што выканаўцы тэракту – чацвёра грамадзян Таджыкістану, але ў справе нібыта ёсць «украінскі след». Па справе затрымана дзевяць абвінавачаных, яны адпраўленыя пад варту.

Hавiны
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» выпусціла пашыраную заяву ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі
2024.03.23 17:14

Суд за тэракт у «Крокус Сіці Холе» у Падмаскоўі можа прайсці ў Беларусі з улікам прымяняецца тут смяротнай кары, сцвярджае дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Буціна.

«На жаль, [трагедыя] стала для нас агульнай, таму што там загінулі і два чалавекі — грамадзяне Беларусі. Я дастаткова добра дасведчаная аб вашым заканадаўстве, у тым ліку аб смяротным пакаранні, якое прысутнічае. У дадзеным выпадку гэта забойства дзвюх і больш асоб. Таму вы маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расейская Федэрацыя», – сказала яна ў праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1» 29 сакавіка.

«Я думаю, што па лініі кампетэнтных органаў ужо ідзе наконт гэтага абмеркаванне. У дадзеным выпадку, калі яны проста разлічваюць, што ў Расеі зараз уведзены мараторый на смяротнае пакаранне, ухіліцца ад такога пакарання, ну давайце яшчэ пачакаем, паглядзім, таму што перамовы вядуцца», – заявіла Буціна.

Абноўлена
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так»
2024.03.22 20:49

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў