Разам з базай узламанага сайта беларускага КДБ Кіберпартызаны выклалі ў сетку і даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал з верасня 2014 па жнівень 2023 года.
«Цяпер скаргі «інфарматараў» КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацу», – пішуць Кіберпартызаны ў сваім тэлеграм-канале і дадаюць, што самае цікавае – яшчэ наперадзе.
Прыводзім некалькі скрыноў такіх даносаў:
Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайту КДБ яшчэ ўвосень 2023 года.
Ася Саковіч belsat.eu