Час мінання – амаль трое содняў: сітуацыя на мяжы Літвы і Беларусі катастрафічная


Чарга з легкавых аўтамабіляў на ўезд у Беларусь праз памежны пераход «Мядзінінкай – Каменны Лог» складае больш за 4 км, а цяжкавікоў – больш за 10 км, піша тэлеграм-канал «Infotrans Media».

Фота: infotransby / Telegram

Сітуацыя катастрафічная, бо час мінання мяжы ацэньваюць цяпер амаль на трое содняў.

Згодна з сайтам Памежнага камітэту Беларусі, на 12:00 28 красавіка ў чарзе на памежным пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» чакаюць 760 цяжкавікоў, «Шальчынінкай – Беняконі» – 520 цяжкавікоў.

Кіроўцы ў чатах пішуць, што афармленне машынаў на літоўскім баку ідзе марудна, бо сістэма перыядычна «завісае». Літоўская мытня працуе вельмі павольна, часта працуе адно акно з трох магчымых.

З 1 сакавіка Літва зусім закрыла пункты пропуску «Райгардас» і «Лаворышкес», а на пакінутых двух пераходах забаранілі мінаць мяжу пешшу або на роварах.

Hавiны
Едзеце ў Польшчу на травеньскія? ДПК папярэджвае – чакаць ля мяжы прыйдзецца вельмі доўга
2024.04.15 15:51

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў