У калоніях Беларусі ўвялі абмежаванні адносна наведвання асуджаных


Адміністрацыі беларускіх калоніяў увялі шэраг абмежаванняў адносна магчымасцяў наведвання вязняў сваякамі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва «MAYDAY TEAM».

Женская исправительная колония №4 в Гомеле
Гомельская жаночая папраўчая калонія №4. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У прыватнасці, родныя вязняў з розных калоніяў паведамляюць, што адміністрацыі скарацілі колькасць сваякоў, якія могуць адначасова наведаць асуджаных у адзін час. Цяпер туды пускаюць толькі да трох чалавек, у тым ліку дзяцей. Раней на спатканні тэрмінам да трох содняў маглі прыязджаць да чатырох родных, а дзеці ў веку да шасці гадоў і зусім у іх лік не ўваходзілі.

Таксама сваякі асуджаных жанчын, якія знаходзяцца ў гомельскай калоніі №4, больш не могуць заплаціць за карыстанне пакоямі падчас працяглых спатканняў гатоўкай. Для аплаты за пакой так званай «гасцініцы» на тэрыторыі калоніі іх зараз адпраўляюць пералічваць грошы ў бліжэйшае паштовае аддзяленне.

Пры гэтым ніхто загадзя сваякоў не папярэджваў аб змене ўмоваў аплаты. А ўжо на месцы супрацоўнікі калоніі паведамлялі, што паслуга скасавана.

Як мяркуюць праваабаронцы, такое новаўвядзенне можа быць звязанае з аптымізацыяй ва ўсёй сістэме выканання пакаранняў.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне міжнароднага фонду для падтрымання вызваленых палітычных зняволеных з Беларусі і іхных сем’яў. Нарвегія вылучыць на гэта € 850 тысяч.

Hавiны
У Нарвегіі з’явіўся фонд дапамогі беларускім палітвязням
2024.04.30 14:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў