Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён.
У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.
Фільм сабраў галоўныя ўзнагароды шматлікіх кінафестываляў:
Рэжысёр – Андрэй Куціла, 2023 год