Ян Маравіцкі

Пад шумок вайны з Украінай Расея акупуе Беларусь?
Ці мае Лукашэнка план Б на выпадак ваеннага наступу Расеі на Украіну? «Хотят ли русские войны?» Што будзе, калі Расея захопіць значную частку або ўсю Украіну? Як беларусы адрэагуюць, калі з поўдня паедуць цынкавыя труны?
24.01.2022
Расейцы пойдуць з віламі на Крэмль?
Чаму ў Расеі не было масавых пратэстаў пасля фальсіфікацыі выбараў у Дзяржаўную Думу? Ці хоча Крэмль і расейцы ўвогуле анексіі Беларусі або паглыбленай інтэграцыі? Якая Расея патрэбная Усходняй Еўропе? Колькі людзей сапраўды падтрымлівае «Единую Россию»? Ці варта чакаць развалу Расеі?
26.09.2021
Пуціна турбуе Лукашэнкава неадэкватнасць
Пра што размаўлялі ўчора па тэлефоне Пуцін і Лукашэнка? Чаму лукашыстам зручней атрымліваць грошы ад Расеі, чым ад Захаду? Ці згадзілася б салістка Вялікага тэатру выступіць на адкрыцці віннай крамы? Чаму ў рэжыму засталіся толькі дрэнныя развязанні для важных праблемаў?
03.07.2021
Гадавіна смаленскай трагедыі
10 гадоў таму ва ўрочышча Катынь Смаленскай вобласці накіравалася польская ўрадавая дэлегацыя.
10.04.2020
Выпрабаванне каронавірусам
«Замежны вірус» пагражае Амерыцы.
12.03.2020
Каронавірус Covid-19: захварэлі 60 384
Геаграфія і колькасць хворых на каронавірус расце, а тэрміны з’яўлення вакцыны супраць яго пакуль перасоўваюцца.
13.02.2020
«Рыхтуйся да помсты, мы заб'ем цябе!» Іранцы пагражаюць Трампу
Іран выходзіць з ядравага пагаднення, іракскі парламент разглядае рэзалюцыю пра вывад войскаў ЗША з краіны. А прэзідэнт Турцыі абвясціў, што турэцкія войскі пачалі высадку ў сталіцы Лівіі Трыпалі.
06.01.2020
І ў Маскве, і ў Вашынгтоне. Турцыя вядзе падвойную «ракетную» гульню
Расея плануе прадаць Турцыі яшчэ адзін супрацьпаветраны зенітна-ракетны комплекс С-400. Першую партыю прывезлі ў Турцыю ўлетку, і кантракт выклікаў пратэст у ЗША.
27.11.2019
Міністр замежных справаў Турцыі: краіна надалей гатовая ваяваць з курдамі
Аперацыя не скончаная. Міністр замежных справаў Турцыі заявіў, што ягоная краіна, як і раней, гатовая ваяваць з курдамі. Сёння на поўначы Сірыі быў афіцыйна прыпынены наступ турэцкае арміі, а расейская вайсковая паліцыя пачала ўваходзіць у памежныя з Турцыяй раёны.
23.10.2019
Пяць гадоў збіццю «MH17». Гісторыя крушэння і яго расследавання
Вінаватых не назвалі, але падазраваныя – ёсць. Роўна 5 гадоў таму над Данбасам збілі Боінг 777, які ляцеў з Нідэрландаў у Малайзію. Еўразвяз заклікаў Расею ўзяць на сябе адказнасць за здарэнне. Расейцы скідваюць віну на Украіну.
17.07.2019
Эксперт пра авіякатастрофу ў Бураціі: «У нас сістэмны крызіс грамадзянскай авіяцыі»
Двое загінулых, 31 пацярпелы. Гэты самалёт памятаў яшчэ часы Леаніда Брэжнева – у паселішчы Ніжнеангарск на поўначы расейскай Бураціі разбіўся Ан-24 кампаніі «Ангара». Загінулі два чальцы экіпажу – камандзір і бортмеханік. Дзясяткі пасажыраў параненыя.
27.06.2019
Масавыя пратэсты ў Грузіі: у чым сутнасць канфлікту?
Пацярпелі больш за 300 чалавек: і мітынгоўцы і паліцыянты. Супраць пратэстоўцаў, якія спрабавалі штурмаваць будынак парламенту, спецназ ужыў слезацечны газ і гумавыя кулі.
21.06.2019
Апыталі 60 тысячаў расейскіх сем'яў: ашчаджаюць амаль на ўсім, нават на харчах
Каля 60 тысяч рублёў, або трохі болей за 900 долараў – столькі цяпер неабходна расейскім сем’ям для выжывання. Гэткія звесткі прыводзіць Расстат. Даследчыкі апыталі 60 тысячаў сем’яў і высветлілі, што расейцы ашчаджаюць амаль на ўсім. Кожны пяты абмяжоўвае куплю гародніны і садавіны, і ажно 10 адсоткаў насельніцтва стараюцца не набываць мяса з прычынаў ашчаджання.
03.04.2019