Вікторыя Боева

Блізкія людзі
У Беларусі гвалт з боку блізкіх – мужоў, бацькоў, сыноў, братоў ды іншых сваякоў – зазнае кожная трэцяя жанчына. Кожная чацвёртая жанчына, якая скончыла жыццё самагубствам, зрабіла гэта ў выніку хатняга гвалту. Нягледзячы на гэта, па дапамогу звяртаецца толькі траціна пацярпелых. Пагаршаецца праблема тым, што ў Беларусі да гэтага часу не прынялі закону «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». Тым часам праблема гвалту робіцца нацыянальнай, і прытулак «Радзіслава», што прымае на пасяленне жанчын, каб схаваць іх ад хатняга гвалту, працуе без выходных і святаў.
06.12.2020