Шаршуны

Лукашэнка забараніў дроны, каб схаваць сваё багацце
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала спіс з 80-ці аб’ектаў, над якімі забараняецца праводзіць палёты дронамі ці іншымі авіямадэлямі. Большасць з такіх месцаў гэта вайсковыя базы ці заставы памежнікаў. Але ёсць сярод іх і сакрэтная раскошная рэзідэнцыя Лукашэнкі, знойдзеная Белсатам, ды іншыя месцы адпачынку кіраўніка дзяржавы.
13.10.2017
Новы рэкорд Лукашэнкі. Аб чым была «Вялікая размова»
У сваім маналогу Лукашэнка паразважаў пра «абвастрэнне» дачыненняў з Расеяй, смяротнае пакаранне, беларускую мову, зніклых палітыкаў і нашумелы дэкрэт «аб дармаедах».
03.02.2017
«Белсат» адказаў на закіды Давыдзькі і Якубовіча адносна «хлусні» пра 17-ую рэзідэнцыю Лукашэнкі
17-ая рэзідэнцыя кіраўніка краіны, якую знайшлі журналісты «Белсату», другі тыдзень застаецца адною з самых гарачых тэмаў.
21.01.2017
Бізнесовец Кныровіч: $ 20 млн долараў. Прыкладна столькі каштуе новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Шаршунах
Новыя сведкі, новыя здымкі, эксклюзіўная інфармацыя. «Белсат» працягвае сачыць за пабудовай сядзібы «Краснасельскае» не далёка ад паселішча Шаршуны ў Менскім раёне. Усё больш фактаў сведчыць пра тое, што гэтаю рэзідэнцыяй будзе карыстацца менавіта Аляксандр Лукашэнка. Колькі можа каштаваць пабудова такога комплексу, высвятляў Ігар Кулей.
18.01.2017
Раскрылі новую шыкоўную рэзідэнцыю Лукашэнкі каля Шаршуноў
Лазні, басейны, тэнісныя корты, прыслуга. Усё на найвышэйшым узроўні, як і любіць кіраўнік Беларусі. «Белсату» стала вядома пра чарговую патаемную рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі – каля вёскі Шаршуны на Меншчыне. Пра візіты картэжу № 1 сведчаць мясцовыя жыхары. І не могуць звязаць у адное такую раскошу і рэальны ўзровень жыцця насельніцтва. Каля імавернага беларускага «Мэжыгір’я» пабываў Ігар Кулей.
14.01.2017