У гаспадарцы на Гомельшчыне целы жывёлінаў гніюць наўпрост на кароўніку
У вёсцы Гусявіца знаходзяцца кароўнікі. Каровы там утрымліваюцца ў гаротным стане: кароўнікі занядбаныя, бруд, а каровы жывуць фактычна ў лайне. Як вынік – падзеж. Аднак там так «гаспадараць», што нават не абцяжарваюць сябе ўтылізацыяй трупаў жывёлаў, а папросту кідаюць у хмызах і нават на заднім двары фермы, там, дзе захоўваецца сена для кармлення. Нават у сене сустракаюцца мёртвыя цяляты.
25.10.2018