Працаўніцы калгасу ў вёсцы Пыхань разбіраюцца з кіраўніцтвам праз пракуратуру
Вывезлі абсталяванне і выгналі больш за тысячу кароваў цягам двух дзён. Жыхары вёскі Пыхань Веткаўскага раёну Гомельшчыны б’юць трывогу. Кажуць, калгас закрываюць, працы – пазбаўляюць. Начальства ж гаворыць, што мера часовая. Маўляў, комплекс адрамантуюць і ўсім будзе лепей.
08.07.2019