лава клінтана

Курапаты: хто разбурае нацыянальную памяць?
Курапаты, дзе напярэдадні актывісты побач з Галгофай знайшлі чатырнаццаць паваленых крыжоў. Хто гэта робіць і навошта? Выконваюць загад Лукашэнкі, які падчас вялікай размовы задаўся пытаннем: хто дазволіў усталёўваць крыжы на месцы нашай расстралянай памяці? Пытанні адрасуем палітыку Паўлу Севярынцу, які з мінулага лета разам з іншымі актывістамі трымае вахту каля рэстарацыі «Паедзем паядзім».
21.03.2019
Смаленск увайшоў у склад Беларусі. NEXTA на Белсаце
Суб’ектыўныя навіны тыдня ад блогера Сцяпана Святлова.
08.02.2019
Лаву Клінтана разбуралі 20 разоў, але вандалаў ніколі не знайшлі
Чарговы акт вандалізму прыпаў на час наладжвання стасункаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі.
02.02.2019
Амерыканская салідарнасць у Курапатах
Паведамленне пра беларуска-амерыканскую адлігу супала з 25-мі ўгодкамі вядомага акту амерыканска-беларускай салідарнасці. 11 студзеня 1994-га года ўва ўрочышчы Курапаты пад Менскам усталявалі мемарыяльны знак «Лава Клінтана». Мемарыял з’явіўся напярэдадні адзінага візіту ў незалежную Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. З нагоды 25-годдзя ў Курапатах адбылася ўрачыстая імпрэза. Падзеі каментуе Вячаслаў Сіўчык, Рух салідарнасці «Разам»
11.01.2019