«Бацюшка са свастыкай» прызнаў віну ў абароце зброі
У судзе Завадскога раёну сталіцы пачаўся разгляд крымінальнай справы Канстанціна Бурыкіна, былога кіраўніка прыходу храму Святога Духа ў Гатава пад Менскам, які заадно быў і кіраўніком Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу. Бурыкін заявіў, што пісталет і рэвальвер яму падарылі чальцы «РНЕ» – расейскай нацысцкай арганізацыі, якую ён акармляў з блаславення патрыярха Філарэта.
29.06.2017