Рэканструкцыя будынку ў Горадні можа прынесці больш шкоды, чым карысці
Дом на вуліцы Вялікая Траецкая ў Горадні празвалі «крывым» праз выгнуты фасад, што паўтараў контур плошчы, якая была тут некалі. Да Другой сусветнай вайны ў ваколіцах месціўся Школьны двор – габрэйская частка гораду. Будынак доўгі быў у аварыйным стане, аднак пазалетась – яго набыў прадпрымальнік, гатовы адрэстаўраваць каштоўнасць 19-га стагоддзя ды размясціць у ёй гатэль.
02.03.2019