Следчы камітэт арыштаваў 10 асобаў паводле справы смерці жаўнера
Следчы камітэт распачаў 10 крымінальных справаў паводле факту смерці жаўнера ў Пячах. У шэрагу вайсковых злачынстваў падазраюць 2 афіцэраў і 7 сяржантаў і старшыну. Усе яны знаходзяцца пад вартаю і ўжо неўзабаве пачуюць абвінавачванні. Тым часам Міністэрства абароны працягвае пераконваць у тым, што супраць ведамства вядзецца інфармацыйная вайна.
17.10.2017