ЗША і Вялікая Брытанія супраць Пуціна ў Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Галоўнае вакол Беларусі. Тэмы праграмы:

Пуцін абнуліўся і застаецца надоўга. Ці Крэмль адмовіцца ад спробы паглынуць Беларусь?

Уладімір Пуцін з ягонаю Канстытуцыйнай рэформай абмаляваў адзін з магчымых шляхоў захавання ўлады пасля 24-га года. Правалілася меркаванне, што ягоным палітычным манеўрам было прэзідэнцтва ў Саюзнай Дзяржаве.

Прафесар Павэл Коваль: Лукашэнка не кантралюе сітуацыю ў Беларусі на 100%

Экс-намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павэл Коваль лічыць, што Захад імкнецца ўтрымаць свой уплыў на ўладу Лукашэнкі. Былы дыпламат заўляе, што Вялікая Брытанія ды Злучаныя штаты робяць немагчымым простае далучэнне Беларусі да Расеі на ўмовах Пуціна. У інтэрв’ю Сяргею Пелясе прафесар Коваль разважае пра ролю міжнародных вучэнняў «Абаронца Еўропы – 2020» у палітыцы Лукашэнкі.

Абвал цэнаў на нафту. Ці Лукашэнка выкарыстае шанец, які атрымала Беларусь?

Беларусь атрымала ўнікальны шанец – дзякуючы рэзкаму падзенню цэнаў на нафту. Саудаўская Аравія можа прадаваць нафту ў Еўропу нават па $ 25 за барэль. У нафтавай вайне за еўрапейскі рынак Саудаўскую Аравію падтрымалі іншыя краіны ОПЭК, Ірак і Кувейт. Яны таксама гатовыя знізіць кошт свайго чорнага золата. Ці наважыцца Аляксандр Лукашэнка выкарыстаць магчымасць напоўніцу – дыверсіфікаваць нафтавыя пастаўкі? Ці ўдасца Беларусі вызваліцца ад расейскай залежнасці? Разбіралася Наста Ілліна.

Дарыгу Назарбаеву – на прэзідэнта Казахстану, замест Такаева. Ці таму Нурсултан лётаў да Пуціна?

Падзенне цэнаў на нафту і праблемы ў сям’і. Першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Афіцыйна лідары абмеркавалі інтэграцыю на постсавецкай прасторы, у тым ліку поспехі ЕАЭЗ. Аднак нашыя суразмоўцы ўпэўненыя: сапраўдныя прычыны візіту ў афіцыйныя паведамленні не ўвайшлі. Навошта насамрэч Назарбаеў лётаў да Пуціна? Сюжэт Аркадзя Несцярэнкі.

Што далей з каронавірусам?

Галоўная праблема з каронавірусам і для медыкаў, і для эканамістаў гучыць аднолькава: няпэўнасць сітуацыі. Дактары не ведаюць, ці хопіць ложкаў у шпіталях, эканамісты – ці глыбокім будзе запавольванне эканомікі. Пачатак эпідэміі прадэманстраваў, наколькі звязаныя ўсе краіны свету, а апошнія дні эпідэміі – наколькі якасць медыцыны ў той ці іншай дзяржаве ўплывае на эканоміку. Сюжэт Дзяніса Дзюбы.

Калаж з фота на прэв’ю: POOL/Reuters/Forum

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

 

 

Больш матэрыялаў

На колькі Гітлер апярэдзіў Сталіна, напаўшы на СССР?

Палкоўнік ГРУ Уладзімір Барадач: Бабарыку могуць фізічна нейтралізаваць. Эксклюзіўнае інтэрв’ю

Як Лукашэнка аб’яднаў Статкевіча з Ціханоўскім. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Як маніпулююць статыстыкай COVID-19 улады Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Закрытыя выбары Лукашэнкі з ілюзіяй альтэрнатывы. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Імунітэт пасля каронавіруса не застаецца назаўсёды. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці свет адкрые межы для беларусаў пасля пандэміі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Вірус падабраўся да Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык