Ці здолее Беларусь вырвацца з «братэрскіх» абдымкаў Саюзнай дзяржавы і наладзіць здаровыя стасункі з іншымі краінамі? Асабліва калі краінаю дасюль кіруюць тыя, хто штурхаў яе ў саюз з Расеяй. Якое месца ў гэтай сітуацыі адведзенае ЗША?
У «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам палітолаг Валер Карбалевіч дае прагноз адносна таго, ці разбурацца канчаткова беларуска-расейскія адносіны і ці ўдасца наладзіць прадуктыўную супрацу са Злучанымі Штатамі.
Глядзіце поўнае выданне «Размовы ProContra» са Святланаю Калінкінай, Уладзімірам Мацкевічам і палітолагам Валерам Карбалевічам.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.