Знікла чупакабра, зʼявіліся хадзячыя мерцвякі. Анамальныя зʼявы не даюць беларусам спакою


Уфолагі Ілля Бутаў і Яўген Шапашнікаў склалі ТОП-5 невытлумачальных з’яваў, на якія скардзяцца беларусы.

Зрабілі яны гэта для праграмы «Людскія справы». І разам з нашаю рэпарцёркай Кацяй Маркавец у пошуках цудаў адправіліся на возера Ільгінія і ў вёску Вайшкуны Мядзельскага раёну. Глядзіце поўнае выданне праграмы «Людскія справы», прысвечанае паранармальным зʼявам:

Госць студыі Валекс Буяк – удзельнік «Бітвы экстрасэнсаў», які называе сябе сапраўдным беларускім магам. У 1990-я ён быў уладальнікам фінансавай піраміды «Секай». Некаторыя дагэтуль называюць яго «беларускім Маўродзі», бо мужчына таксама сядзеў у турме за фінансавыя махінацыі.

Але потым Валекс адкрыў у сабе неверагодныя магчымасці і стаў дапамагаць людзям. Адказваючы на пытанні вядоўцы Алеся Залеўскага, Валекс раскрыў нам некалькі сакрэтаў: распавёў пра Зыбіцкую, правёў аналіз нашай студыі і неаднаразова ўзгадваў дзеючага кіраўніка беларускай дзяржавы: «Лукашэнка – мой любімы герой! Нядаўна я адзначаў яго народзіны». Забаўна, але ад некаторых гісторыяў Валекса сапраўды перахоплівае дыханне, хоць сам ён перакананы, што ўсё гэта не больш, чым прыродныя з’явы.

Другі эксперт студыі – этнолаг Таццяна Валодзіна. Жанчына распавядзе пра традыцыі і міфы, а таксама пра тое, чаму старажытныя вераванні былі «канстытуцыяй» нашых продкаў. Чаму містыка – неад’емная частка нашага жыцця? Што чакае беларусаў гэтай восенню? Як пройдзе «Захад 2017»? І ці сапраўды існуюць анамальныя з’явы на Беларусі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні знойдзеце ў поўным выданні «Людскіх справаў»!

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама анлайн на нашай старонцы.

Сачыце за намі ў Facebook ды Instagram і памятайце: для нас няма чужых праблемаў. Чакаем вашых каментароў!