Змаганне за беларускую мову


Палітыка перабудовы і галоснасці, абвешчаная ў СССР пры канцы 1980-ых гг., дазволіла нацыяналістычным рухам у гэтак званых саюзных рэспубліках адкрыта паставіць пытанне пра нацыянальнае культурніцкае адраджэнне, дамінантай якога было пашырэнне ўжытку нацыянальных моваў. Беларусь не сталася выключэннем, і людзі навукі, адукацыі ды культуры пачалі барацьбу за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай. Сведчаць Пётра Садоўскі ды Алег Трусаў.