Жывыя «кнігі» прыехалі ў Гомель – «Жывая бібліятэка» адзначае год у Беларусі

Першую «Жывую бібліятэку» ў Гомлі наведалі прыблізна семдзесят асобаў.Журналіст-фрылансэр, фатограф-стужачнік, аўтаспынніца, паганец, сыраед і чайлдфры – у якасці звыклых «кніг» выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкаюцца са стэрэатыпамі грамадства ў дачыненні сябе і паспяхова іх пераадольваюць.СОФ’Я ЗЕЙНІЛАВА, «КНІГА» ПРА АЎТАСПЫН:

«Я называюся «Аўтаспын – лекі ад невуцтва». Я пастаралася раскрыць гэтую тэму, але ўвогуле я хацела яшчэ штосьці данесці, але не паспела. Я хацела распавесці пра тое, што ўсе могуць рэалізаваць свае мары».

Працуе «Жывая бібліятэка», як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе цягам пэўнага часу. Але паколькі ўдзельнікаў у Гомлі было больш як звычайна, фармат крыху змянілі – жывыя «кніжкі» самыя пераходзілі ад стала да стала.СОФ’Я ЗЕЙНІЛАВА, «КНІГА» ПРА АЎТАСПЫН:

«Людзі схільныя давяраць таму, з кім яны твар у твар размаўляюць. Ім не дастаткова пачытаць у інтэрнэце ці кнізе – а раптам гэта ўсё прыдуманае, сфабрыкаванае. А як жа можа ілгаць той, хто сядзіць насупраць. Ён скажа ўсё, як ёсць».

Праекту «Жывая бібліятэка» ў Беларусі ўжо год. Але толькі цяпер арганізатары пачалі ладзіць прэзентацыі ў рэгіёнах. Увогуле ж ідэя нарадзілася ў Даніі ды дзее ўжо больш за дзесяцігоддзе.МАРЫНА ШТРАХАВА, АРГАНІЗАТАРКА «ЖЫВОЙ БІБЛІЯТЭКІ»:«Гэта сумная гісторыя першапачаткова. Была група падлеткаў, аднаго з іх моцна збілі. І пакуль ён ляжаў у больніцы, ягоныя сябры думалі, што яны могуць зрабіць з агрэсіяй, якая існуе ў грамадстве. І вынайшлі такі фармат».Мэта «жывой бібліятэкі» – разбураць стэрэатыпы. І гэта дзее як у дачыненні чытачоў, гэтак і ў дачыненні жывых «кніг».МАРЫНА ШТРАХАВА, АРГАНІЗАТАРКА «ЖЫВОЙ БІБЛІЯТЭКІ»:«У нас быў хлопец, які раней спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Мы захацелі запрасіць яго наступны раз, а ён цяпер вельмі адкрыты, пазітыўны чалавек. І ён кажа: ведаеце, я тады да вас прыйшоў, выказаўся, прагаварыў усё ўголас, адказаў на ўсе пытанні, і я перажыў гэтую тэму».Прывезла гамельчукам «Жывую бібліятэку» моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая рада». Гэтым разам акцыя адбывалася ў межах святкавання 70-годдзя заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.Іншыя тэмы: Падчас пятага Рэспубліканскага фестывалю Нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча прэзентуюць дзве п’есы паводле твораў Святланы Алексіевіч. У галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава мастака Фёдара Ястраба разам з прэзентацыяй зборніка ягоных санетаў.Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук

Тэгі:

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава