«Жывецца добра! Але ўсё цяжэй». «Белсат едзе» ў Шчучын


Паводле БТ, на аднаго беспрацоўнага ў Шчучыне прыходзіцца 14 вакансіяў. Таму мы палічылі сваім доўгам спраўдзіць, як 15-тысячнаму мястэчку ўдалося не стаць у адзін шэраг з іншымі беларускімі гарадкамі, дзе галоўная праблема – беспрацоўе.