У выданні грунтоўна закранаецца тэма медычнага абслугоўвання за кратамі. У студыі выказваецца Алена Цярэшка, муж якой, трапіўшы ў калонію на непрацяглы тэрмін, там памёр. А таксама гучыць гісторыя Георгія Александровіча, які дамогся, каб яго выпусцілі з калоніі паводле стану здароўя.
«Калі ў цябе нейкі востры прыступ, то я даю працэнтаў 90, што да кваліфікаваных лекараў могуць не давезці, – выказваецца пра рэаліі беларускай турэмнай сістэмы Арцём, які прабыў у калоніі больш за два гады. – А так званых блатных у лагеры проста няма. Статус не дазваляе ім, напрыклад, прыбірацца. Іх адпраўляюць у асобныя крытыя турмы».
Сярод іншых у студыю ток-шоу прышлі амніставаныя паводле наркатычных артыкулаў. У свой час Аляксандр Канеўскі атрымаў 8 з лішнім гадоў за пару грамаў марыхуаны.
«У пакоі прыкладна 32 чалавекі, вельмі цесна, праходы паміж ложкамі вельмі маленькія. Людзі, якія сядзяць паводле 328-га артыкулу, абавязаныя хадзіць на працу і ачышчаць алюміній. Не можаш выканаць нормы – пішуць рапарт. Здаючы 7 кілаграмаў алюмінію на дзень, фактычна на рукі людзі атрымліваюць ад 19 да 23 капеек за месяц», – дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Канеўскі аб папраўчай калоніі № 15 у Магілёве.
З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія вязні? І ці прыводзіць сістэма пакаранняў у Беларусі да выпраўлення вязняў? Пра ўсё гэта эксперты і госці дыскутуюць у студыі.
Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.