Жанчыны ў нас – «разумніцы і прыгажуні», а мужчына – «галоўны». Апытанне на 8 сакавіка


Чарговая будоўля блізу Курапатаў…

Пры канцы зімы стала вядома, што каля ўрочышча Курапаты, у сталічным мікрараёне Зялёны луг распачалі будаўніцтва бізнес-цэнтру. Актывісты «Маладога Фронту» імгненна зарганізавалі абарону месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Падчас нясення вахты паміж маладзёнамі ды будаўнікамі ўзнікалі сутычкі. Галоўнае пытанне: як кампанія-замоўца — «Кіпрэканструкцыя» — атрымала дазвол тут нешта будаваць? На гэтай тэрыторыі не выявілі масавых пахаванняў, але да 2014 года яна ўваходзіла ў ахоўную зону мемарыялу. «Кіпрэканструкцыя» ж атрымала зямлю ў арэнду годам раней.

Скаргі ды канфлікты грамадзянаў на глебе сімволікі

Час ад часу медыйную прастору ўзрушвае гэтак званая вайна сцягоў. Беларусы пішуць адзін на аднаго скаргі за сімволіку на транспартных сродках. Уладальнік турыстычнага аўтобусу Віктар Бразоўскі нярэдка возіць грамадскіх актывістаў на розныя акцыі. Аднойчы ў Слуцку да аўтобусу падышоў чалавек, пачаў нешта запісваць і фатаграфаваць. Праз некаторы час кіроўцу патэлефанавалі з Валожынскага ДАІ і запрасілі да сябе. Выявілася, што фізічная асоба — спадар Арцём Агафонаў са Слаўгараду — незадаволены бел-чырвона-белым афарбаваннем аўтобусу, а таксама надпісамі на яго борце. Маўляў, аздабленне аўтобуса парушае правілы дарожнага руху і ўтрымлівае экстрэмісцкую сімволіку.

Сучаснае варварства… Як забіваюць сабак

На пачатку лютага некаторыя жыхары Лунінца сталі сведкамі жудаснага дзеяння. Сярод дня ў цэнтры гораду камунальнікі адстрэльвалі бадзяжную жывёлу. Гэта ўбачыў мясцовы журналіст Максім Гарда і рушыў за камунальнікамі. У раёне гарадскіх могілак у велізарнай сметніцы маладзён знайшоў двух выкінутых адстрэльшчыкамі сабакаў, адзін з якіх быў яшчэ жывым. Рэч у тым, што цяпер бадзяжную жывёлу адстрэльваюць усыпляльнымі ампуламі. Сабакі не гінуць імгненна, а павольна паміраюць і часам гэта адбываецца на вачах у дзяцей.

Апытанне: месца жанчын у грамадстве

Паводле статыстычных звестак амаль палова эканамічна актыўнай часткі насельніцтва нашае краіны — гэта жанчыны. Але як часта мы бачым іх у ролі экспертак, ці чуем пра іхныя дасягненні ў палітыцы, бізнесе або навуцы? Восьмага сакавіка мы пацікавіліся ў мінакоў: якое месца займаюць жанчыны ў нашым грамадстве?

Была ў бабулі хата… Замест знесенага дому забудоўнік не даў нічога

Частку менскага Сельгаспасёлку знеслі, каб пабудаваць шматпавярховікі. Жыхарам прыватных дамоў наўзамен павінны былі выдаць раўнавартаснае жытло. Хата, дзе жыла пенсіянерка Алена Лапаціна, мела трох уласнікаў. Адпаведна, ім мусілі выдаць тры асобныя кватэры. Гэта прапісалі ў дамове, прапанаванай забудоўнікам — кампаніяй «Тамбаз». Аднак, калі 85-гадовая жанчына праз месяц атрымала папяровы варыянт дамовы, надрукаваныя словы «тры кватэры» ад рукі закрэслілі ды выправілі на слова «кватэра». У выніку спадарыня Алена вымушаная туліцца ў адной кватэры з пляменніцаю, якая мае сваю сям’ю. Да таго ж гэтае жытло ім не належыць, яно арэнднае.