Зазірнулі ў кішэні дэпутатаў. За што такія заробкі?


Сярэдні беларус зарабляе 1000 рублёў, а сярэдні беларускі дэпутат – 1000 долараў. А калі з усімі прэміямі, то і 3000 долараў. Падлічваем, якія яшчэ ільготы маюць дэпутаты?

З больш як пяцісот кандыдатаў – 110 дэпутатаў зусім хутка зоймуць працоўныя месцы ў парламенце. Ева Сапрыгіна балатавалася ад Жодзінскай акругі. Беларусам яна запомнілася сваім яркім выступам на дзяржаўным канале.

Аб’ектыў
У беларускім парламенце не будзе ніводнага апазіцыянера
2019.11.18 22:44

Нашай здымачнай групе Ева тлумачыць: ейны імідж – гэта алегорыя таго, як праходзілі выбары і як арганізаваная праца беларускага парламенту.

«Тое заканадаўства, якое мы маем цяпер, яно абсурднае. Тыя законы, якія цяпер прымаюцца, яны бессэнсоўныя. Адзін з самых абсурдных законаў, акрамя агульнавядомых, на мой погляд, – гэта смяротнае пакаранне», – кажа Ева Сапрыгіна, якая удзельнічала ў парламенцкіх выбарах.

Асабісты капітал
Амаль палова беларусаў жыве менш чым на 16 рублёў на дзень
2019.11.14 13:28

Ева кажа, што збіралася ў парламент не дзеля вялікага заробку. А для таго, каб змяніць беларускае заканадаўства.

«Ад 1000 даляраў да 2000 яны зарабляюць. З аднаго боку, мне іх шкада, таму што ствараецца ўражанне, што яны асабліва нічога не вырашаюць. Яны як марыянеткі, якія выконваюць загады», – дзеліцца сваім меркаваннем Ева Сапрыгіна.

Мaю прaвa
130 рублёў за 29 працоўных дзён. Сяляне працуюць у нечалавечых умовах
2019.10.23 20:05

Падчас цяперашніх дэпутацкіх выбараў можна было даведацца, якія даходы задэкларавалі папярэднія дэпутаты, што вырашылі паўторна вылучацца ў парламент. Гэтая інфармацыя была апублікаваная ў адкрытых крыніцах.

Да прыкладу, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка за 2018 год задэклараваў даход большы за 72 000 рублёў – гэта амаль 6000 рублёў на месяц. Даход дэпутата Леаніда Пісаніка склаў каля 3800 рублёў на месяц. Дэпутат Анатоль Дашко зарабляў больш за 3200 рублёў на месяц.

Hавiны
Найбагацейшыя і найбяднейшыя кандыдаты ў дэпутаты ў Менску: хто яны?
2019.11.06 16:15

Заробкі ў парламенце не ва ўсіх аднолькавыя і залежаць ад таго, якія пытанні курыруе дэпутат.

«Заробак вагаецца: у нейкія месяцы можа быць прэмія, можа быць троху меншая прэмія. А так на рукі атрымліваецца ці 2200, ці 2100, ці 2300», – кажа былая дэпутатка Алена Анісім.

Асабісты капітал
Разрыў паміж багатымі і беднымі ў Беларусі ўсё большы
2019.11.04 19:05

Акрамя добрых заробкаў дэпутаты маюць прывілеі. Ім даецца арэнднае жытло па-за чаргой. Яны могуць карыстацца службовым транспартам. Дэпутаты маюць права лячыцца ў Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтры кіраўніка справамі прэзідэнта. Па дасягненні пенсійнага веку былыя дэпутаты атрымліваюць прыбаўку да асноўнай пенсіі памерам 70 % ад актуальнага заробку дэпутатаў.

Сёлета на адно дэпутацкае месца прэтэндавалі пяць чалавек. Будзем спадзявацца, што новых дэпутатаў прыцягнулі ў парламент не толькі добрыя заробкі і льготы, але і магчымасць на заканадаўчым узроўні станоўча паўплываць на сітуацыю ў Беларусі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Як жывуць беларускія мільянеры?
  • Як крадуць грошы з картак беларусаў?
  • Як рэклама прымушае купляць непатрэбнае?

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».