Заснуў дома, прачнуўся... у інтэрнаце


Жыхары дамоў на вуліцах Заслонава і Будаўнікоў у Магілёве – пад пагрозаю высялення

Жыхары пяці дамоў на вуліцах Заслонава і Будаўнікоў у Магілёве – пад пагрозаю высялення, нягледзячы на тое, што пражылі ў гэтых дамах дзясяткі гадоў. Згодна з прынятым у 2013-ым годзе ўладамі дакументам, дамы, якія былі на балансе будаўнічага трэсту № 12, перайшлі ў камунальную ўласнасць. Цягам лета ў Магілёве адбываліся суды па позвах 29-ці жыхароў, якія патрабуюць прызнаць будынкі жылымі дамамі, а іх самых – здымальнікамі кватэраў. Нягледзячы на пададзеныя дакументы, якія сведчаць пра статус будынкаў як жылых дамоў з кватэрамі, суд Ленінскага раёну адхіліў усе позвы жыхароў.

Фэст джэму з асмалоўскіх яблыкаў

Жыхары менскай Асмалоўкі бяруць ініцыятыву ў свае рукі. Раён Асмалоўка быў пабудаваны ў першую паваенную пяцігодку, але ўжо цягам апошніх трыццаці гадоў сталічныя ўлады намагаюцца знесці яго і перабудаваць. Адныя кажуць, што ніякае гістарычнае каштоўнасці будынкі гэтага раёну не маюць, другія, наадварот, сцвярджаюць, што гэта самы цікавы і душэўны куток Менску. Тым часам жыхары Асмалоўкі жывуць зладжана і весела ды запрашаюць вас гэтаксама прыняць удзел у дваровых пасядзелках.

«Хранатопь 4.0» – кінапрактыкум для творцаў кароткаметражных фільмаў

Праект незалежнага беларускага кіно «Хранатопь» існуе ўжо больш за год. Неадемнаю часткай яго сталіся кінаінтэнсівы, падчас якіх удзельнікі ствараюць кароткаметражныя фільмы на ўласныя ідэі. Такі кінапрактыкум пад назваю «Хранатопь 4.0» адбыўся напрыканцы верасня ў Бабруйску. Усе ахвочыя пад кіраўніцтвам дасведчанае трэнерскае каманды цягам пяці дзён спрабавалі зняць уласнае кіно!

Спектаклі на аснове прозы Алексіевіч на Тэатральным фестывалі ў Польшчы

Папулярнасць прозы нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч выходзіць за межы друкаванага слова. Усё часцей на матывах ейных кніг ставяцца спектаклі. Гэтак было падчас тэатральнага фестывалю «Одэ», які ладзіўся ў некалькіх гарадах Падляскага ваяводства Польшчы.