Заробкі і дабрабыт. Што нам наабяцалі ўлады на 2020 год?


Зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе могуць вырасці на 10–11 %. Падаецца, добрая навіна. Калі ж зірнуць глыбей, то акажацца, што заробкі бюджэтнікаў усё адно не даганяюць нават сярэдніх па краіне. Значыць тыя, хто выхоўвае нашых дзяцей і сочыць за нашым здароўем і дабрабытам, працягваюць жыць горай за астатніх. Як так адбылося, аналізуе эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Задача палітыкаў – прыгожа абяцаць. Абавязак народу – з цэлаю душою верыць. Праблема хатняй гаспадыні – дацягнуць да палучкі. Аналізуюць абяцанкі палітолагі і апазіцыянеры. Каб аналізаваць веру і абавязкі, таксама ёсць адмыслоўцы. Нам жа застаецца назіраць майстэрства выжывання гаспадароў і гаспадынь і аналізаваць яго.

Асабісты капітал
Грэчка на 18 %, яблыкі на 45 %. Як жыць, калі ўсё даражэе?
2019.12.09 19:05

Сярэдняя сям’я выдаткоўвае з кожным годам усё больш грошай на свае патрэбы, бо тыя грошы – субстанцыя плыткая, дый выдаткі чамусьці растуць хутчэй за прыбыткі. Змяняецца і іх структура.

Грашовыя выдаткі сярэдняй сямʼі, на 1 гаспадарку, рублёў на месяц

Вымалёўваецца крывая, што абяцае скорае з’яўленне новых прыгожых купюр па 1000 беларускіх рублёў. На жаль, мы тое ўжо многа разоў бачылі.

Да таго ж, як мы ўжо не раз казалі, у сваім памкненні захаваць узровень спажывання насельніцтва панабірала крэдытаў у памеры двух месячных прыбыткаў на сярэдняю сямʼю і пачынае змяняць структуру спажывання.

Асабісты капітал
Беларусы набралі крэдытаў і вінныя банкам утрая больш, чым зарабляюць
2019.12.12 12:32

Тая структура змяняецца не ва ўсіх і не адразу. Напрыклад, на немагчымасць набыць мэблю скардзіцца трэцяя частка людзей, а на немагчымасць набыць мяса ці рыбу хоць раз на тыдзень – толькі трыццатая.

Структура выдаткаў сярэдняй сямʼі і некаторыя яе змяненні

Харчаванне ў апошнія гады займае прыкладна 40 %, а ў бедных і ўсе 70 %, спажывецкія тавары – 30 %, паслугі і розныя дробязі – яшчэ 30 %. Але ж глядзіце, што ўсярэдзіне робіцца, на чым ашчаджаюць: на здароўі, на адукацыі і культуры, на сувязі і транспарце і падарожжах. Толькі вось хворыя і некультурныя людзі – кепскія канкурэнты здаровым ды адукаваным.

Начальства тое сэрцам разумее, а вось розумам ахапіць, мабыць, не ў стане. Таму па стогадовай камуняцкай традыцыі працягвае абяцаць.

Найноўшая абяцанка

Тэлеграф БелТА прынёс чарговую радасную навіну: «Зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе могуць вырасці на 10–11 %».

Больш за тое, яны могуць дасягнуць ажно 80 % ад сярэдняй аплаты па краіне. То бок людзі, каторым насельніцтва давярае сваіх дзяцей, сваё здароўе і сваю свабоду ў сярэднім будуць жыць усяго на 20 % горай за астатніх. Прыярытэты зразумелыя.

Натхнёныя тым бюджэтнікі ўжо плануюць падарожжы на найлепшыя курорты і доўгачаканае лячэнне зубоў у нармальных умовах.

Рост цэн

Іншыя бюджэтнікі плануюць, як абмыюць з сябрамі новыя зоркі на пагонах і новыя кабінеты. І ўсе крыху памыляюцца. Цэны не спяць! Больш за тое, гісторыя вучыць нас, што кампаніі па выбарах дэпутатаў Нацыянальнага сходу і грамадзяніна Лукашэнкі А. Р. заўсёды падмацоўваюцца падкормкаю электарату і сілавых структур, а гэта грошы не за тавары, і яны ціснуць на рынак.

Попыт узрастае, прадаўцы тым карыстаюцца, гаспадыні бурчаць, гаспадары ўлягаюць у аглоблі, і каціцца вазок нашай дзяржавы далей. Куды закаціцца, не ведае ніхто. Няма каму. Не верыце? А прыпомніце, хто вас прадстаўляў у Нацыянальным сходзе пасля 2000 года. Поспехаў.

Hавiны
Мінфін прапанаваў павялічыць базавую велічыню. Могуць вырасці штрафы і сацыяльныя выплаты
2019.12.12 15:04

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залескі, belsat.eu