Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал


Замаўляеш у беларускай краме – у Беларусі – гарбату па-беларуску – рыхтуйся да таго, што выклічуць ахову. А з суседняй краіны – то бок з Расеі – нават будуць пагражаць забойствам.

У такую сітуацыю трапіў мянчук Арамаіс Міракян. Хлопец папрасіў у фірмовай краме «Камунаркі», што на вуліцы Чырвонай, гарбаты. Касірка сказала, каб размаўляў па-расейску, бо ў нас, маўляў, дзве дзяржаўныя мовы. Арамаіс выклаў допіс на сваёй старонцы ў Facebook, у выніку – пасыпаліся пагрозы, а на сітуацыю нават адрэагавалі ў Савеце Федэрацыі Расеі: маўляў, ай-я-яй, улады Беларусі мусяць пакласці канец выпадкам з негатыўным стаўленнем да расейскай мовы.

«Я не чакаў такой масіраванай атакі. Я не чакаў 500 троляў у каментарах. Ну і тым больш я не чакаў заявы верхняй палаты парламенту суседняй краіны. Таму што гэта нейкі абсурд», – кажа Арамаіс.

belsat.eu